
Абноўлены Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь на маскоўскай ВДНГ расчыніў дзверы для сваіх наведвальнікаў. Беларуская гандлёва-прамысловая палата выступіла каардынатарам беларускай экспазіцыі, якая на бліжэйшыя некалькі месяцаў прадставіць сваім гасцям найлепшыя нацыянальныя традыцыі і сучасныя інавацыі нашай краіны.
Па задумцы аўтараў канцэпцыі экспазіцыі у залах беларускага павільёна вырашана было размясціць унікальныя экспанаты выставы «Беларусь інтэлектуальная», касмічныя, авіятэхнічныя, навуковыя распрацоўкі, увасобленыя праекты беларускага машынабудавання – ад мадэляў да рэальных машын. На экспазіцыі прадстаўлены і нацыянальныя нетры – маналіт солевых пакладаў падземнай горнай пароды ў выглядзе беларускага алмаза ведаў – мініяцюрнай копіі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
Па суседстве з высакахуткаснымі ўзорамі машына-, авія- і прыборабудавання размешчана беларускае падвор'е ў натуральную велічыню, сапраўдны старажытны інтэр'ер хаты, шмат каштоўнай гісторыі.
Прадугледжваецца, што ў беларускім павільёне на ВДНГ змогуць быць прадстаўлены па чарзе ўсе беларускія рэгіёны, што адзначыць наступны юбілейны для Беларусі год.