Уручэнне пасведчанняў аб членстве ў БелГПП на Форуме дзелавых кантактаў -2026
28 красавіка 2026 г

У 2026 годзе рады Беларускай гандлёва-прамысловай палаты папоўніліся трыма брэсцкімі прадпрыемствамі.

Нагодай для сустрэчы і ўрачыстага ўручэння ім пасведчанняў аб членстве стала пляцоўка кантактна-кааперацыйнай біржы, якая адбылася 28 красавіка г.г. у будынку рэгіянальнага аддзялення палаты ў рамках Міжнароднага форуму дзелавых кантактаў "#1 рэгіён- Тэрыторыя поспеху".

У прысутнасці прадстаўнічай замежнай аўдыторыі кіраўніком Брэсцкага аддзялення Валерыем Лабуном былі ўручаны пасведчанні тром новым членам БелГПП - ТАА "Белтэхкам", ТАА "ЮКАЛА-Інфа Брэст". ТАА Аграпрамтэхсэрвіс".

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ У СЯМ'Ю БЕЛГПП! РАЗАМ ДАСЯГНЯЕМ БОЛЬШАГА!


 

Фота
Наверх