
28-29 красавіка 2026 г. у Брэсце адбыўся Міжнародны форум дзелавых кантактаў “#1рэгіён - Тэрыторыя Поспеху”. Форум арганізаваны з мэтай устанаўлення кантактаў і ўмацавання сувязей паміж замежнымі і беларускімі прадпрыемствамі з акцэнтам на краіны т.зв. "далёкай дугі", правядзення дзелавых перамоваў і абмену вопытам у розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы.
У форуме прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў улады і дыпламатычных місій, дзелавых колаў-вытворцаў, прамысловых і інжынірынгавых кампаній, лагістаў, галіновых асацыяцый бізнесу з Індыі, Кітая, Зімбабвэ, Судана, Сербіі, Славакіі, Рэспублікі Сербскай, В'етнама.
Мерапрыемства адкрыла пленарнае пасяджэнне, дзе былі прадстаўлены стратэгіі развіцця рэгіёна і перспектывы міжнароднай кааперацыі.
Падчас пленарнага паседжання адбылося падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве. А менавіта:
Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай вобласцю і Рэспублікай Сербія па пытаннях сацыяльнай сферы і аховы здароўя. Заключаны дамоўленасці з Асацыяцыяй Кітайскіх Кампаній, іх падпісалі намеснік старшыні аблвыканкама Міхаіл Бацэнка і генеральны сакратар Асацыяцыі Кітайскіх Кампаній спадарыня Чжаа Цінцю. Мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя паміж Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і муніцыпальным народным урадам г. Цзіньчэн падпісалі начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Міхалоўскі і намеснік мэра муніцыпальнага народнага ўрада г. Цзіньчэн Чжан Цзюнь.
Мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі паміж Пінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і муніцыпальным народным урадам г. Цзіньчэн падпісалі старшыня Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Валерый Рабкавец і намеснік мэра муніцыпальнага народнага ўрада г. Цзіньчэн Чжан Цзюнь.
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцай і кампаніяй Chongqing Jinshan Science & Technology (Group) Co. Limited падпісалі галоўны ўрач бальніцы Андрэй Макроў і кіраўніцтва кампаніі Chongqing Jinshan Science & Technology (Group) Co. Limited.
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцай і Ляанінскім універсітэтам традыцыйнай кітайскай медыцыны падпісалі галоўны ўрач бальніцы Андрэй Макроў і намеснік галоўнага ўрача Ляанінскага ўніверсітэта традыцыйнай кітайскай медыцыны Лю Нін.
Пасля пленарнага пасяджэння работа прадоўжылася ў рамках тэматычных секцый: “Прамысловасць. Знешні гандаль. Лагістыка” з прэзентацыяй свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”, гарадоў Брэст, Пінск, Баранавічы, а таксама лагістычных магчымасцей Брэсцкай вобласці, банкаўскіх прадуктаў фінансавай падтрымкі экспарцёраў. На секцыі “Турызм” гасцям прапанавалі турыстычныя магчымасці рэгіёну і механізмы прыцягнення турыстычных патокаў. На секцыях “Адукацыя” і “Ахова здароўя” замежныя госці азнаёміліся з работай устаноў сферы аховы здароўя і адукацыі.
Адной з ключавых падзей форуму стала правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы ў фармаце b2b і b2d. Двухбаковыя сустрэчы прадстаўнікоў бізнесу прайшлі на пляцоўцы Брэсцкага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты з удзелам больш як 30 замежных і каля 50 беларускіх удзельнікаў. Бакі абмеркавалі пытанні паставак сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, угнаенняў, сухога малака і ялавічыны, ІТ-прадуктаў, кааперацыі ў галіне машынабудавання, электронікі, прамысловага абсталявання, супрацоўніцтва ў сферы турызму, страхавання і фінансаў.
СМІ аб мерапрыемстве:
Першы рэгіён - тэрыторыя поспеху. Форум дзелавых кантактаў працягвае сваю працу ў Брэсце
Кантакты па пытаннях дзелавога супрацоўніцтва з замежнымі краінамі - аддзел знешнеэканамічнага супрацоўніцтва Брэсцкага аддзялення БелГПП - тэл. +375 162 218102, 20 80 80, моб +375 29 6531733 (А1) , электронная пошта: ved@ccibrest.by