ВАРАБ’ЁВА
Наталля Аляксандраўна
генеральны дырэктар
Члены Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Віцебскай вобласці – гэта каля 170 арганізацый усіх форм уласнасці, рэзідэнтаў СЭЗ "Віцебск". Імі выпускаецца 90% усёй вырабленай у рэгіёне прамысловай прадукцыі, 96% – інавацыйных тавараў, ажыццяўляецца 87% усіх экспартных паставак.
Дзякуючы філіяльнай структуры аддзяленне аказвае суб'ектам гаспадарання ўсіх раёнаў вобласці шырокі спектр паслуг па сертыфікацыі, ацэнцы, экспертызе, знешнеэканамічнай дзейнасці, перакладзе на замежныя мовы і іншыя. Актыўна ўзаемадзейнічае з рэгіянальнымі гандлёва-прамысловымі палатамі краін Еўропы, Расійскай Федэрацыі, Балтыйскага рэгіёна, іншых краін блізкага і далёкага замежжа, з якімі рэалізуецца звыш 60 пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Сярод асноўных мэт аддзялення – падтрымка інтарэсаў членаў БелГПП і аказанне запатрабаваных айчыннымі арганізацыямі бізнес-паслуг, садзейнічанне развіццю эканомікі Віцебскай вобласці, гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву з іншымі рэгіёнамі.
Калектыў прадпрыемства – гэта каманда прафесіяналаў, якая пастаянна павышае ўзровень сваёй падрыхтоўкі і якасць паслуг.