Пасяджэнне Сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета
6 кастрычніка 2023 г

Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Расійскай Федэрацыі арганізавана чарговае пасяджэнне Сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета, прысвечанае тэме падтрымкі развіцця суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Саюзнай дзяржаве. Пасяджэнне адбылося на пляцоўцы ГПП РФ, прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў прынялі ў ім удзел у анлайн-фармаце.

Мадэратарам пасяджэння выступіў старшыня расійскай часткі Сумеснага дзелавога савета, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Маскве Аляксандр Ястрыг. Удзельнікаў віталі віцэ-прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расійскай Федэрацыі Уладзімір Падалка і генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка.

У ходзе пасяджэння кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый па падтрымцы прадпрымальніцтва, бізнес-асацыяцый, банкаў, тэхнапаркаў дзвюх краін, прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Расіі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, звязаных з падтрымкай у рамках Саюзнай дзяржавы малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Адзначана, што тэма пасяджэння вельмі важная і актуальная, бо малы і сярэдні бізнес – гэта драйвер развіцця эканомікі краіны. Невялікія і гнуткія арганізацыі здольныя хутка адаптавацца да змен рынкавай сітуацыі і запатрабаванняў спажыўцоў, з'яўляюцца крыніцай новых ідэй, тэхналогій і бізнэс-мадэляў, якія падвышаюць эфектыўнасць вытворчасці і канкурэнтаздольнасць эканомікі.

Разгледжаны перспектывы развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі і Расіі, праграмы і праекты Саюзнай дзяржавы, накіраваныя на падтрымку МСП, меры фінансавай падтрымкі гандлёвых аперацый, асаблівасці атрымання сертыфікатаў і ліцэнзій для забеспячэння прадпрымальніцкай дзейнасці, патэнтаў на вынаходніцтвы для выпуску інавацыйнай імпартазамяшчальнай прадукцыі. Акрамя таго, увазе ўдзельнікаў прадстаўлены магчымасці тэхнапаркаў Саюзнай дзяржавы для вядзення бізнесу, а таксама перавагі франчайзінгу як эфектыўнага інструмента развіцця малых і сярэдніх кампаній.

Фота
Наверх