
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылося пасяджэнне Прэзідыума БелГПП, у якім прынялі ўдзел генеральны дырэктар БРУПЭІС «Белэксімгарант» Генадзь Міцкевіч, першы намеснік старшыні праўлення ААТ «Белзнешэканомбанк» Тарас Надольны, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «БЕЛМЫТСЭРВІС» Аляксандр Скачкоўскі, генеральны дырэктар КУП «Мінскхлебпрам» Аляксандр Забела, дырэктар СТАА «Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел» Андрэй Іванюк, дырэктар ТАА «Паліполь Мэбля Бел» Алег Хвалюк, дырэктар ААТ «Гомельскі хімічны завод» Дзмітрый Чарнякоў, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, кіраўнікі абласных аддзяленняў БелГПП.
У ходзе пасяджэння падведзены некаторыя вынікі работы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў 2023 годзе, прадстаўлены на зацвярджэнне комплексны план, а таксама каштарыс расходаў і фінансавы план БелГПП на наступны год.
Прэзідыумам прынята новая сістэма членства ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, распрацаваная з улікам вопыту замежных ГПП з мэтай спрасціць шкалу членскіх узносаў, а таксама прадаставіць прадпрыемствам-членам магчымасць выбару аб'ёму атрыманых пераваг у залежнасці ад іх магчымасцей, жаданняў і патрэбнасцей.
Новы комплексны падыход заключаецца ў наступным:
1. Простая градацыя суб'ектаў гаспадарання – членаў БелГПП выключае залішнюю катэгарызацыю членаў БелГПП па відах дзейнасці.
2. Членам БелГПП прапануюцца на выбар два пакеты пераваг членства – «Стандарт» і «Прэміум», якія адрозніваюцца памерамі ўзносу і пералікам пераваг.
3. Памеры ўзносу пакета «Стандарт» устанаўліваюцца ў межах цяперашняга дыяпазону ўзносаў. Узносы для пакета «Прэміум» роўныя двухразоваму памеру адпаведных узносаў пакета «Стандарт».
4. Пакет «Стандарт» прадугледжвае базавы пералік пераваг членства, у аснову якога пакладзены дзеючы пакет ільгот, а таксама іншыя скідкі, якія маюць рэальны фінансавы складнік, на актуальныя ў цяперашніх умовах паслугі; пакет «Прэміум» – пашыраны пералік.
5. Для суб'ектаў, якія паўторна ўступаюць у БелГПП на працягу трох гадоў з моманту выключэння, уводзіцца 3-разовы павышаючы каэфіцыент да памеру ўзносу. Пры гэтым па рашэнню Прэзідыума БелГПП дапускаецца вызваленне паўторна ўступаючага суб'екта ад выплаты членскага ўзносу на наступныя два каляндарныя гады.
Акрамя таго, у склад членаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прыняты новыя прадпрыемствы.