Візіт старшыні БелГПП У.Улаховіча ў Італію
1 кастрычніка 2021 г

1–3 кастрычніка праходзіць візіт старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча у паўночна-ўсходнія рэгіёны Італіі (г. Удзiнэ, г. Венецыя).

1 кастрычніка старшыня БелГПП выступіў на 17-м міжнародным Аквiлейскiм форуме, у якім штогод прымаюць удзел прадстаўнікі афіцыйных, дзелавых і грамадскіх колаў дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У.Улаховiч таксама правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты Удзiнэ, іншых бізнес-асацыяцый, прадпрыемстваў і ўстаноў Італіі, Венгрыі, Босніі і Герцагавіны, Расіі і іншых краін.

Паводле матэрыялаў Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Італьянскай Рэспубліке

Наверх