Узнагароджванне прадпрыемстваў Мінска – лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2020 года»
15 лістапада 2021 г

15 лістапада ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання прадпрыемстваў – пераможцаў і дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2020 года» адбылася ў Мінску.

Па выніках мінулага года лаўрэатамі «Лепшага экспарцёра» сталі 13 сталічных прадпрыемстваў:

ЗАТ «Атлант» – пераможца ў намінацыі «Вытворчасць бытавых тавараў для насельніцтва»;

СТАА «Гейм Стрым» – пераможца ў намінацыі «Распрацоўка інфармацыйных тэхналогій»;

ААТ «ККХ «БКМ» – пераможца ў намінацыі «Машынабудаванне і металаапрацоўка»;

СЗАТ «Рэспекта» – пераможца ў намінацыі «Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць» (арганізацыя з гадавым аб'ёмам экспарту да 25 млн долараў ЗША);

Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» – пераможца ў намінацыі «Транспарт і лагістыка»;

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – пераможца ў намінацыі «Адукацыя»;

ААТ «Мінскметрапраект» – пераможца ў намінацыі «Паслугі»;

ТАА «Навукова-тэхнічны цэнтр «ДЭЛС» – пераможца ў намінацыі «Арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы аказання паслуг»;

унітарнае прадпрыемства «ЗЭБТ Гарызонт» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Вытворчасць бытавых тавараў для насельніцтва»;

СЗАТ «МАЗ-МАН» і ААТ «МАЗ» – ККХ «БЕЛАЎТАМАЗ» – заахвочвальныя дыпломы ў намінацыі «Машынабудаванне і металаапрацоўка»;

РУП «ККХ «Беларуская цэментная кампанія» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Будаўніцтва і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў»;

ДУА «Інстытут бізнесу БДУ» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Адукацыя».

У цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і дыпламантаў конкурсу прынялі ўдзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, прадстаўнікі адміністрацый раёнаў г. Мінска, кіраўнікі прадпрыемстваў.

Старшыня БелГПП падкрэсліў, што сталіца – самы значны экспарцёр у краіне, на якога прыпадае каля 30 працэнтаў агульнарэспубліканскага аб'ёму экспарту тавараў і больш за 60 працэнтаў экспарту паслуг. «Нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія існуюць сёння, прадпрыемствы Мінска займаюць упэўненыя пазіцыі ў экспарце сваёй прадукцыі, – падкрэсліў старшыня БелГПП. – І вельмі важна аддаваць належнае такім прадпрыемствам, паколькі ў экспарце, як і ў любой іншай сферы, усё вырашаюць людзі. Таму хачу выказаць падзяку кіраўніцтву і калектывам кампаній, якія дасягаюць такіх важных для краіны вынікаў».

Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў таксама падзякаваў кіраўнікам прадпрыемстваў-лаўрэатаў за работу на карысць горада і краіны. «Сёння прадпрыемствы Мінска вырабляюць унікальную прадукцыю, што карыстаецца попытам ва ўсім свеце. Гэта заслуга соцень тысяч людзей, якія працуюць на вашых прадпрыемствах і вырабляюць тое, што патрэбна спажыўцам. А для таго, каб вырабіць тавар, трэба ўкласці часцінку душы, свае ўменні, навыкі, высокі прафесіяналізм. І сёння мы можам з упэўненасцю сказаць, што вы не спыняецеся на дасягнутым: мадэрнізуеце вытворчасці, штогод укараняеце новыя тэхналогіі, выпускаеце новыя віды прадукцыі. Перамога ў конкурсе – гэта паказчык паспяховасці і правільнасці выбранага вамі курсу», – адзначыў Уладзімір Кухараў, звяртаючыся да кіраўнікоў прадпрыемстваў.

Фота
Наверх