
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у рэспубліканскай міжведамаснай навукова-практычнай канферэнцыі «Канцэптуальныя падыходы ў сферы нацыянальнай бяспекі: тэндэнцыі і параметры трансфармацыі», арганізаванай Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, профільных камісій Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дзяржаўных органаў сістэмы гарантавання бяспекі, органаў пракуратуры, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аналітычных і сацыялагічных структур, грамадскіх аб'яднанняў, устаноў вышэйшай адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі.
У рамках работы секцыі «Нацыянальныя інтарэсы ў эканамічнай сферы: выклікі, пагрозы і напрамкі нейтралізацыі», прысвечанай трансфармацыі нацыянальных інтарэсаў Беларусі на сучасным этапе сацыяльна-эканамічнага развіцця ва ўмовах канфліктных геапалітычных працэсаў, Уладзімір Улаховіч прадставіў інструменты падтрымкі айчынных прадпрыемстваў, асноўныя напрамкі работы БелГПП у сферы прасоўвання экспарту.
Па матэрыялах БелТА