
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у рабоце шматфарматнай дыялогавай пляцоўкі «Беларусь – свету» на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У ходзе дыялогавай пляцоўкі разгледжаны актуальныя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі, спосабы прасоўвання нацыянальнай павесткі і ўмацавання пазіцый краіны на сусветнай арэне.
Уладзімір Улаховіч прадставіў студэнтам ФМА БДУ дасягненні і асаблівасці беларускай эканамічнай дыпламатыі на сучасным этапе, асноўныя прынцыпы рэалізацыі знешнегандлёвай палітыкі Беларусі, структуру айчыннага экспарту і брэнды, якія павышаюць імідж краіны за мяжой, а таксама расказаў аб ролі БелГПП у прасоўванні нацыянальнага экспарту, аб аказанні практычнай дапамогі кампаніям у развіцці знешнеэканамічных сувязей, новых фарматах і напрамках работы Палаты.
Пасля заканчэння выступлення Уладзімір Улаховіч адказаў на пытанні студэнтаў, звязаныя з прасоўваннем міжнародных эканамічных сувязей у сучасных умовах, рэалізацыяй праектаў БелГПП па падтрымцы экспарту.