
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з дырэктарам дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД Міхаілам Мыскіна.
У ходзе сустрэчы разгледжаны асноўныя напрамкі работы Савета кіраўнікоў палат дзяржаў – удзельніц СНД, бар'еры, якія існуюць ва ўзаемным гандлі краін Садружнасці, і магчымыя механізмы іх ліквідацыі, пытанні, звязаныя з унясеннем змяненняў у Правілы вызначэння краіны паходжання тавараў, якія знаходзяцца ў гандлёвым абароце паміж дзяржавамі – удзельніцамі СНД.