
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Туніскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліке Беларусь па сумяшчальніцтву Таракам Бен Салемам. У сустрэчы прыняў удзел Ганаровы консул Беларусі ў Тунісе Сяргей Сідорскі.
Падчас сустрэчы разгледжаны перспектывы беларуска-туніскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, магчымасці актывізацыі узаемадзеяння дзелавых колаў, развіцця партнёрскіх зносін паміж БелГПП і асацыяцыямі бізнесу Туніса, правядзення двухбаковых бізнес-мерапрыемствах, удзела беларускіх і туніскіх прадпрыемстваў і арганізацый у буйных міжнародных выставах на тэрыторыі дзвюх краін.