Сустрэча старшыні БелГПП У.Улаховіча з Міністрам замежных спраў Нікарагуа Д.М.Каліндрэсам
19 кастрычніка 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа Дэнісам Манкада Каліндрэсам, які наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Нікарагуа ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Альба Асусена Торэс Мехія, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў і дзяржаўнага крэдыту Рэспублікі Нікарагуа.

У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы пашырэння дзелавых сувязей прадпрыемстваў і арганізацый дзвюх краін у сферах машынабудавання, хімічнай, харчовай, лёгкай прамысловасці, транспарту і лагістыкі, развіцця электратранспарту, медыцыны і фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі.

Бакі таксама абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі бізнес-асацыяцый, у тым ліку магчымасці правядзення пры падтрымцы БелГПП, гандлёвых палат Нікарагуа і агенцтва PRONicaragua анлайн-мерапрыемства для бізнесу з прэзентацыямі дзелавога і інвестыцыйнага патэнцыялу дзвюх краін, а таксама арганізацыі сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Нікарагуа з беларускім бізнесам і візіту дэлегацыі дзелавых колаў Нікарагуа ў Беларусь.

Фота
Наверх