
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Кыргызстан у Рэспубліцы Беларусь Эрмекам Ібраімавым.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат, актуальныя пытанні і магчымасці пашырэння дзелавых кантактаў і сфер узаемавыгаднага супрацоўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі і Кыргызстана.