
Паважаныя сябры!
Ад імя Урада віншую работнікаў і членаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты з 70-годдзем са дня заснавання.
Беларуская гандлёва-прамысловая палата мае багатую гісторыю, традыцыі, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у нашай краіне і за мяжой, выступае трывалым сувязным звяном паміж дзяржавай і бізнесам.
Эфектыўная работа кіраўніцтва і калектыву арганізацыі садзейнічае нарошчванню і дыверсіфікацыі экспарту, развіццю вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі, абароне інтарэсаў беларускіх суб'ектаў гаспадарання.
Палата ўносіць важкі ўклад у папулярызацыю айчынных тавараў і паслуг на знешніх рынках, пашырэнне геаграфіі дзелавых кантактаў, пошук перспектыўных замежных партнёраў.
Перакананы, што назапашаны вопыт і прафесійны падыход да справы будуць садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі важных эканамічных задач, што стаяць перад БелГПП.
Жадаю Беларускай гандлёва-прамысловай палаце высокіх вынікаў у дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь, а працоўнаму калектыву – поспехаў, невычэрпнай энергіі, здароўя і дабрабыту.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
Р.А.Галоўчанка