Старшыні БелГПП М.Мятлікаву ўручаны Ордэн Пашаны
2 ліпеня 2024 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер у ходзе ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Палацы Незалежнасці напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У ліку ўладальнікаў узнагарод – старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, удастоены Ордэна Пашаны за развіццё рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязей.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 3 ліпеня – святая і сімвалічная дата, з яе пачаўся адлік мірнага жыцця Беларусі. Напярэдадні Дня Незалежнасці традыцыйна ўспамінаюць гераічную гісторыю краіны, кланяюцца памяці загінуўшых і ўшаноўваюць тых, хто і зараз аддае свой талент і ўменні на славу Радзімы.

Звяртаючыся да ўсіх прысутных на цырымоніі, Прэзідэнт падкрэсліў: «Вы – годныя прадаўжальнікі справы тых, хто 80 гадоў таму абараніў нашу свабоду і незалежнасць. Пасля набыцця суверэнітэту мы разам пабудавалі сапраўды народную дзяржаву. І зараз, як бы ні было цяжка, нашая чарга пісаць новыя старонкі беларускай гісторыі – яркія, шчаслівыя і абавязкова мірныя. Час выбраў нас».

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства з надыходзячым Днём Незалежнасці, пажадаўшы, каб гэта свята і сёлетняя ўрачыстая цырымонія сталі для іх і для ўсіх жыхароў краіны новым імпульсам да прафесійных поспехаў.


Фота
Відэа