
Выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты стала праваўладальнікам зарэгістраванага таварнага знака Belarus. The Taste of Nature.
Унікальны лагатып калектыўных выставак Belarus. The Taste of Nature у чэрвені 2025 года афіцыйна зарэгістраваны ў якасці таварнага знака ў Дзяржаўным рэестры таварных знакаў і знакаў абслугоўвання Рэспублікі Беларусь. Раней, у 2024 годзе выставачным аператарам быў зарэгістраваны лагатып Made in Belarus.
Серыя экспазіцый Belarus. The Taste of Nature, у рамках якой прэзентуюцца дасягненні харчовай галіны, высакаякаснай беларускай прадукцыі і ўнікальных тавараў, з'яўляецца працягам і неад'емнай часткай брэнда Made in Belarus.
Лагатып Belarus. The Taste of Nature добра вядомы гасцям і наведвальнікам беларускіх экспазіцый на міжнароднай арэне, а яго выява сведчыць аб прадукце высокага стандарту і якасці, вырабленага ў Рэспубліцы Беларусь.
Made in Belarus – гэта заслужаны і аўтарытэтны брэнд сусветнага ўзроўню.