
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбыўся бізнес-форум «Дні Самарскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь», арганізаваны БелГПП сумесна з Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Самарскай вобласці».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, в.а. прэзідэнта ГПП Самарскай вобласці Міхаіл Мамонаў, кіраўнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства эканамічнага развіцця і інвестыцый Самарскай вобласці Андрэй Гаршэніна, прадстаўнікі беларускіх і самарскіх дзелавых колаў.
Адкрываючы бізнес-форум, старшыня БелГПП адзначыў, што Беларусь актыўна супрацоўнічае з Самарскай вобласцю, ёсць добрая дынаміка развіцця двухбаковага гандлю. Па выніках сямі месяцаў таваразварот склаў амаль паўмільярда долараў, на 120 адсоткаў вырас беларускі экспарт. Цвёрдыя пазіцыі ў вобласці займаюць беларускія прадукты харчавання, у прыватнасці сыры, тварог, у два разы павялічыліся пастаўкі ў гэты рэгіён мэблі айчынных вытворцаў. На сённяшні дзень стаіць задача не толькі павялічваць ўзровень гандлю таварамі, але і знаходзіць новыя нішы, выходзіць на доўгатэрміновыя сумесныя прамысловыя праекты.
В.а. прэзідэнта Саюза «ГПП Самарскай вобласці» Міхаіл Мамонаў падкрэсліў, што эканомікі Рэспублікі Беларусь і Самарскай вобласці ўзаемадапаўняльныя, прадпрыемствы рэгіёну зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускім бізнесам у сферах нафтахімічнай прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі і іншых. У складзе Самарскай дэлегацыі – кіраўнікі кампаній, якія прэзентуюць канкрэтныя перспектыўныя праекты супрацоўніцтва з бізнес-супольнасцю Беларусі.
Па завяршэнні форуму адбыліся двухбаковыя перамовы беларускіх і расійскіх дзелавых колаў, у ходзе якіх бізнесмены абмеркавалі магчымасці ўзаемавыгаднага партнёрства ў сферах сельскай гаспадаркі (фермерства і рэалізацыі сельгаспрадукцыі), вытворчасці прамысловага і медыцынскага абсталявання, нафтагазавай, хімічнай, энергетычнай, харчовай прамысловасці, металургіі, лагістыкі, адукацыі і іншых.