
Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Алжыра арганізавана Беларуска-Алжырская анлайн-сустрэча.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, прэзідэнт ГПП Алжыра Камель Хамені, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і ў Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве Сяргей Цярэнцьеў, прадстаўнікі выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.
На сустрэчы разгледжаны стан і перспектывы двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін. Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням актывізацыі кантактаў паміж прадстаўнікамі бізнес-супольнасці дзвюх краін.
Кіраўнікі гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Алжыра выказалі гатоўнасць сваіх арганізацый прадаўжаць канструктыўнае ўзаемадзеянне для ўмацавання ўзаемавыгадных бізнес-сувязей дзелавых колаў.
Ад імя БелГПП Міхаіл Мятлікаў запрасіў алжырскі бок наведаць Беларусь з дзелавым візітам, узяць удзел у выставачных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі, а таксама арганізаваць асобную краінавую выставу алжырскіх тавараў і паслуг у Мінску.
Дасягнута дамоўленасць прапрацаваць магчымасць стварэння Беларуска-Алжырскага дзелавога савета, а таксама абмяняцца інфармацыяй аб эканамічным патэнцыяле дзвюх краін.