Беларусь – Судан: 16-разовы рост тавараабароту
19 чэрвеня 2025 г.

У канферэнц-зале Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбылася сустрэча дзелавых колаў Беларусі з Прызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь Амерам Эламінам Абдалам Фадлалам.

Беларуска-суданскае супрацоўніцтва мае ўстойлівы і дружалюбны характар. Менш як праз месяц нашы краіны адзначаць 26-годдзе ўстанаўленне дыпламатычных адносін. За гэты час дзяржавам удалося наладзіць даверны дыялог на высокім і вышэйшым узроўнях. Літаральна нядаўна, у маі 2025 года, Беларусь наведала дэлегацыя Рэспублікі Судан на чале з Міністрам энергетыкі і нафты Мухідзінам ан-Наімам Саідам.

– Па выніках мінулага года адзначаецца 16-разовы рост тавараабароту паміж нашымі краінамі. Гэта сведчыць аб тым, што сёння Беларусь і Судан цікавыя адзін аднаму, – адзначыла ў прывітальным слове намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Алена Маліноўская.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі работу суданскіх банкаў у міжнародных разліках, рэалізацыю сумеснага беларуска-суданскага Праекта па стварэнні Нацыянальнай аналітычнай сістэмы відэаназірання тэрыторыі Судана, стан прадуктыўнай жывёлагадоўлі ў Судане і многае іншае.

БелГПП гатова прадаўжаць аказваць беларускаму і суданскаму бізнесу ўсебаковую падтрымку па шырокім спектры напрамкаў.


Фота
Наверх