Анлайн-сустрэча «Беларусь – Куба: перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва»
16 снежня 2021 г

Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Кубы пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба арганізавана анлайн-сустрэча «Беларусь – Куба: перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, прэзідэнт ГПП Кубы Антоніа Карыкартэ Карона, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Хуан Вальдэс Фігероа, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, прадпрыемстваў дзвюх краін.

Кіраўнікі гандлёва-прамысловых палат, дыпламатычных місій, а таксама эксперты прадставілі актуальную інфармацыю аб стане і перспектывах развіцця беларуска-кубінскіх гандлёва-эканамічных адносін, экспартны патэнцыял аграпрамысловага комплексу Беларусі, асаблівасці дзелавога клімату Кубы, магчымасці кубінскіх прадпрыемстваў у галіне медыцыны.

Прадстаўнікі бізнэсу дзвюх краін абмяняліся кантактамі для далейшага абмеркавання ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння.

Фота
Наверх