З красавіка 2021 г. унітарнае прадпрыемства патэнтавых паслуг “Белпатэнтсэрвіс” Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адкрывае кансультацыйны пункт у рэжыме анлайн па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці. Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў атрымаюць магчымасць задаць пытанні і атрымаць кваліфікаваныя адказы аб тым, што такое таварны знак, як абараніцца ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, як экспартаваць прадукцыю, не баючыся парушыць патэнтавае заканадаўства краін экспарту, а таксама па іншых аспектах абароны і аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.
У межах работы кансультацыйнага цэнтра спецыялісты УП “Белпатэнтсэрвіс” БелГПП будуць кансультаваць прадстаўнікоў беларускага бізнесу па тэматыцы:
афармлення правоў на таварныя знакі, знакі абслугоўвання, геаграфічныя ўказанні, вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры і іншыя АІУ ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой (Расія, ЕАЭС, ЕС, Украіна, Малдова, ЗША, Кітай, Японія, ARIPO, OAPI і іншыя);
юрыдычнай практыкі па аб’ектах інтэлектуальнай уласнасці (прадстаўленне ў судзе, прававая падтрымка пры вырашэнні спрэчак, прэтэнзійная работа, процідзеянне нядобрасумленнай канкурэнцыі, прымяненне мытных мер абароны, заканадаўства краін свету і міжнародныя дагаворы па інтэлектуальнай уласнасці, ліцэнзіі, уступка, дагаворы франчайзінгу);
правядзення патэнтавых даследаванняў на навізну тэхнічных рашэнняў, патэнтавую чысціню аб’ектаў вытворчасці і экспарту;
дэпанавання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, дзяржрэгістрацыя для якіх не прадугледжана (літаратурныя і сцэнарныя творы, творы пластыкі, графікі, садова-паркавага мастацтва, горадабудаўніцтва і архітэктуры, звесткі пра наяўнасць сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау).
Кансультацыі будуць праводзіцца на бясплатнай аснове на платформе ZOOM кожны другі і чацвёрты чацвер месяца з 15.00 да 17.00.
Для наведвання кансультацыйнага пункта неабходна перайсці па спасылцы: https://us05web.zoom.us/j/86778999469?pwd=VmdHVDFrNnVhd1MyMzBCT1g3allzQT09
Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 867 7899 9469
Код доступу: d5aUaB