Аказваем садзейнічанне беларускім вытворцам у пошуку альтэрнатыўных варыянтаў паставак замежнай і айчыннай сыравіны, матэрыялаў, інструментаў і абсталявання, што выкарыстоўваюцца ў вытворчым працэсе.
Хто заказвае гэту паслугу: суб’екты гаспадарання Рэспублікі Беларусь, зацікаўленыя зніжаць выдаткі вытворчасці за кошт патаннення імпарту або шляхам імпартазамяшчэння, павышаць якасць вырабляемай прадукцыі, выбудоўваць больш устойлівую і канкурэнтную сетку пастаўшчыкоў.