X Міжнародны эканамічны форум і рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш "Аршанскія традыцыі"
27 красавіка 2022 г

У Оршы адбыўся X Міжнародны эканамічны форум і рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш «Аршанскія традыцыі». Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Аршанскі раённы выканаўчы камітэт.

Мерапрыемствы арганізаваныя з мэтай умацавання эканамічных і дзелавых сувязей Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, паглыблення міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, абмену вопытам і прапановамі з рэгіёнамі-партнёрамі па дасягненню ўстойлівага развіцця шляхам кансалідацыі намаганняў бізнесу, улады, прэзентацыі прамысловага патэнцыялу раёна, інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, правядзення абмеркавання і перамоваў.

27 красавіка, у першы дзень Міжнароднага эканамічнага форуму ў г.Орша, была адкрыта выстава-кірмаш "Аршанскія традыцыі", якая прэзентуе прамысловы патэнцыял Аршанскага раёна, прадукцыю, прапановы да супрацоўніцтва. Удзел у кірмашы нараўне з беларускімі экспанентамі прынялі прадстаўнікі бізнесу з г. Смаленск і г. Цвер. Установамі адукацыі Аршанскага раёна арганізаваны кірмаш вакансій.

Адбылося пленарнае пасяджэнне, прысвечанае міжнароднаму супрацоўніцтву, узаемадзеянню гарадоў-партнёраў ва ўмовах сучасных выклікаў, пасля завяршэння якога старшынёй Цвярской гарадской Думы Яўгенам Пічуевым і старшынёй Аршанскага райвыканкама Ігарам Ісачэнкам падпісаны Дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж горадам Цвер і Аршанскім раёнам. У мерапрыемствах бралі ўдзел кіраўнікі адміністрацый гарадоў Смаленска і Цверы, Вяземскага і Гагарынскага раёнаў Смаленскай вобласці, Чырвонагвардзейскага раёна горада Санкт-Пецярбурга, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Далей працягнулася праца профільных секцыйных паседжанняў.

Удзельнікі дэлегацый наведалі прамысловыя прадпрыемствы горада - РУВГП "Аршанскі льнокамбінат", СТАА "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел", ТАА "Ціліндэрс-Бел", РВУП "Вусце" НАН Беларусі.

Пры падтрымцы рэгіянальных гандлёва-прамысловых палат Яраслаўскай, Калужскай, Уладзімірскай, Кастрамской, Арлоўскай, Ліпецкай, Пскоўскай абласцей Расійскай Федэрацыі, канцэрна "Беллегпрам", прадстаўнікоў беларускага і расійскага бізнесу адбылося абмеркаванне напрамкаў супрацоўніцтва ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў, для расійскіх удзельнікаў прэзентаваная прадукцыя РУПТП «Аршанскі льнокамбінат», ЗАТ АПТФ «Світанак», ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка», ААТ «Палессе», ААТ «8 сакавіка», ААТ «Белфа».

28 красавіка ў рамках Форума праведзены дзелавыя мерапрыемствы, прысвечаныя пытанням супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай у эканоміцы і гуманітарнай сферы.

Асноўнай тэмай пленарнага пасяджэння сталі досвед і перспектывы супрацоўніцтва з КНР. Было адзначана ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязей паміж Аршанскім раёнам і г. Цындао (КНР) за кошт рэалізацыі сумесных бізнес-праектаў, выказана надзея на далейшае пашырэнне геаграфіі супрацоўніцтва. Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж свабоднай эканамічнай зонай "Віцебск" і пілотнай зонай рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва "Кітай-ШАС", адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі паміж установамі адукацыі г. Цындао і г.Орша.

Для прадпрыемстваў-экспарцёраў быў арганізаваны семінар-практыкум па пытаннях працы на рынку Кітая, абставінах форс-мажору. Спікерамі дадзены рэкамендацыі і прыклады з практыкі зваротаў, разгледжаны актуальныя кейсы і памылкі, якія часта дапускаюцца.

29 красавіка ў рамках трэцяга дня Міжнароднага эканамічнага форуму ў г.Орша адбыўся міжнародны вэбінар з удзелам расійскіх спікераў на тэму "Магчымасці і выклікі развіцця рэгіянальнай інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва", семінар-практыкум "Укараненне інавацыйных тэхналогій у павышэнне эфектыўнасці сельгаспрадпрыемстваў", у рамках якога абмяркоўваліся пытанні падтрымкі малога бізнесу ў рэгіёнах Расіі і Беларусі, павышэння эфектыўнасці работы аграрнага сектара эканомікі, укаранення інавацый у сельскай гаспадарцы.

Міжнародны эканамічны форум завяршыўся ўрачыстай цырымоніяй закрыцця і працягне сваю працу ў наступным годзе.

Гэтае мерапрыемства, якое праходзіць у г. Орша штогод ужо на працягу 10 гадоў, традыцыйна з'яўляецца аўтарытэтнай міжнароднай пляцоўкай для рэгіянальных зносін, абмеркавання перспектыў развіцця, магчымасцяў супрацоўніцтва і робіць значны ўнёсак у дыпламатыю рэгіянальнага пабрацімства.

Па матэрыялах Аршанская газета, Віцебскія весці

Аб мерапрыемстве ў прэсе:

Белта

ОНТ

Беларусь 1

АиФ-Тверь

СКИФ

Витебские вести

Оршанская газета
Наверх