Вынікі бізнес-курса "Экспарт: асаблівасці працы ў сучасных умовах" у рамках праекта "Акадэмія экспарту" БелГПП
30 снежня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч у рэжыме відэаканферэнцыі падвёў вынікі бізнес-курса "Экспарт: асаблівасці працы ў сучасных умовах" у рамках праекта "Акадэмія экспарту" БелГПП. Гэта ўнікальны фармат навучання прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, арыентаваных на працу на замежных рынках, магчымасць атрымання прыкладных ведаў аб экспартных стратэгіях, маркетынгавай палітыцы, эфектыўным кіраванні продажамі, знешнегандлёвых кантрактах, удзеле ў выставах, абароне інтэлектуальнай уласнасці, разліках пры экспартных пастаўках, лагістыцы, падрыхтоўцы прэзентацый і вядзенні перамоў з замежнымі партнёрамі.

У 2021 годзе БелГПП падрыхтавала новую праграму бізнэс-курсу – "Экспарт: асаблівасці працы ў сучасных умовах", дванаццаць модуляў якой былі сфармаваныя з улікам неабходнасці навучання прадстаўнікоў прадпрыемстваў-экспарцёраў працы ва ўмовах, прадыктаваных выклікамі часу. Тэматычныя модулі былі распрацаваны зыходзячы з актуальнасці дадатковых ведаў па пытаннях прававога і падатковага рэгулявання, кіравання фінансавымі рэсурсамі, транспартнага і мытнага суправаджэння замежных паставак, маркетынгавай дзейнасці і іншых аспектах экспартнага працэсу. Асаблівая ўвага была ўдзелена асваенню новых экспартных ніш, укараненню сучасных механізмаў і фарматаў працы, пашырэнню рынкаў збыту ў цяперашніх рэаліях. Асобны модуль быў прысвечаны развіццю знешнеэканамічных сувязяў на прасторы ЕАЭС. Бізнес-курс праходзіў у гібрыдным фармаце: у слухачоў была магчымасць як асабістай прысутнасці на занятках у аўдыторыях, так і анлайн-навучання.

У рамках удзелу ў бізнес-курсе практычныя веды па пытаннях прававога і падатковага рэгулявання экспартнай дзейнасці, кіравання фінансавымі рэсурсамі, Мытнага суправаджэння і лагістыкі, маркетынгавай дзейнасці і іншых аспектах экспартнага працэсу атрымалі 243 прадстаўнікі 132 беларускіх прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці.

Фота
Наверх