У Віцебску адбылася цырымонія ўшаноўвання пераможцаў і дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2020 года». Лаўрэатамі конкурсу ў гэтым рэгіёне сталі восем прадпрыемстваў:
ДЛГУ «Лепельскі лясгас» – пераможца ў намінацыі «Лясная гаспадарка і лесанарыхтоўчая прамысловасць»;
ТАА «ВА «Энергакамплект» – пераможца ў намінацыі «Электроніка, прыборабудаванне, электратэхнічная і оптыка-механічная прамысловасць»;
ААТ «Віцебскія дываны» – пераможца ў намінацыі «Лёгкая прамысловасць»;
ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплэй» і ААТ «Віцязь» – заахвочвальныя дыпломы ў намінацыі «Электроніка, прыборабудаванне, электратэхнічная і оптыка-механічная прамысловасць»;
ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Сельская гаспадарка»;
ААТ «Інвет» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Нафтаперапрацоўчая, хімічная і нафтахімічная прамысловасць (арганізацыі з гадавым аб'ёмам экспарту да 25 млн долараў ЗША)»;
ТАА «Рузэкспедыцыя» – заахвочвальны дыплом у намінацыі «Арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы аказання паслуг».
У цырымоніі ўзнагароджвання прынялі ўдзел старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, кіраўнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў – пераможцаў і дыпламантаў конкурсу.
Старшыня БелГПП адзначыў, што ў Віцебскай вобласці каля 1900 прадпрыемстваў-экспарцёраў, пры гэтым за апошнія пяць гадоў больш за 200 новых прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці пачалі экспартаваць прадукцыю. Гэта з'яўляецца дадатковым драйверам нарошчвання актыўнасці на знешніх рынках. Ён таксама падкрэсліў, што лаўрэаты – гэта эліта беларускага бізнесу, і мэта конкурсу заключаецца не толькі ў тым, каб па аб'ектыўных лічбавых крытэрыях вызначыць лепшых экспарцёраў, але таксама і ў тым, каб аб поспехах прадпрыемстваў ведалі ў грамадстве, таму што работа па пашырэнні прадукцыі за мяжу заслугоўвае павагі і прызнання.
«Нам сёння даводзіцца працаваць у няпростых умовах. Але цяжкасці служаць стымулам да развіцця, робяць нас мацнейшымі. БелГПП, дзяржаўныя інстытуты, нашы экспарцёры, – усе разам мы робім адну вялікую справу, забяспечваючы стабільнае, устойлівае развіццё дзяржавы, дастойны ўзровень жыцця нашых грамадзян. Хочацца пажадаць вам, працоўным калектывам вашых прадпрыемстваў здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў, каб Віцебшчына была на самых высокіх пазіцыях па экспартных пастаўках, майстэрстве продажаў, вытворчасці высокатэхналагічнай і канкурэнтнай прадукцыі», – звярнуўся да прадстаўнікоў прадпрыемстваў Уладзімір Улаховіч.
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч адзначыў, што сярод прадстаўнікоў прадпрыемстваў-лаўрэатаў, якія прысутнічалі на цырымоніі, шмат маладых людзей. «Гэта значыць, што ў Віцебскай вобласці ёсць будучыня. Сёння Беларусь паважаюць ва ўсім свеце дзякуючы ў тым ліку развіццю экспарту. Гэта вельмі сур'ёзны поспех, ён сведчыць аб тым, што прадпрыемствы развіваюцца ў правільным напрамку, а ў дзяржаве створаны ўсе ўмовы для работы суб'ектаў усіх форм уласнасці», – падкрэсліў Анатоль Ліневіч.