Удзел прадстаўнікоў БелГПП у канферэнцыі ШАС па бізнесе і інвестыцыях
13 верасня 2024 г

Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін і начальнік дэпартамента прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій Віталь Вабішчэвіч знаходзяцца з візітам у Ісламабадзе (Ісламская Рэспубліка Пакістан). Асноўная мэта візіту – удзел у канферэнцыі ШАС па бізнесе і інвестыцыях 12-13 верасня.

13 верасня намеснік старшыні БелГПП выступіў на пленарным пасяджэнні канферэнцыі. У сваім выступленні ён адзначыў значнасць далучэння Беларусі да ліку паўнапраўных членаў ШАС для развіцця знешнеэканамічных сувязей краіны. «Спадзяюся, нават упэўнены, што з боку Рэспублікі Беларусь, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты будуць прыкладацца разнастайныя намаганні для сумеснай прадуктыўнай працы», – сказаў Дзяніс Мялешкін.

Ён таксама вылучыў шэраг напрамкаў работы, якія неабходны для ўмацавання інтэграцыі, у ліку якіх фарміраванне эканамічных прэферэнцый ШАС, стварэнне фінансавых механізмаў падтрымкі кааперацыі, ўкараненне прэферэнцыйных умоў для ўзаемнага інвеставання, развіццё транспартна-лагістычных маршрутаў і пашырэнне транзітнага патэнцыялу ШАС, інтэнсіфікацыя гандлю на электронных пляцоўках, зняцце бар'ераў і перашкод ва ўзаемным гандлі, узгодненыя дзеянні супраць аднабаковых незаконных санкцыйных абмежаванняў.

Гаворачы аб гэтых напрамках, намеснік старшыні БелГПП падрабязна спыніўся на тэматыцы, якая наўпрост закранае кампетэнцыю гандлёва-прамысловых палат і заснавана на канкрэтных запытах бізнесу: «Першае – гэта арганізацыя і ўзаемны ўдзел у міжнародных выставах. Лічым неабходным узмацніць уцягванне бізнесу дзяржаў – членаў ШАС ва ўзаемны ўдзел у буйных выставачных мерапрыемствах, сфармаваць каляндар выставачных мерапрыемстваў ШАС. Другі напрамак – гэта пошук партнёраў для экспарту і імпарту. Прапаную аб'яднаць нашы інструменты і стварыць, напрыклад, на сайце Дзелавога савета ШАС, асобную інтэрактыўную старонку і напоўніць яе крыніцамі пошуку партнёра па кожнай краіне, гэта значыць даць доступ да нашых членскіх баз або іншых рэсурсаў зацікаўленаму бізнесу. І трэці напрамак – гэта аператыўная кансультатыўная падтрымка, для рэалізацыі якога можа служыць адзіны інфармацыйна-кансультацыйны цэнтр».

На заканчэнне выступлення Дзяніс Мялешкін выказаў надзею на ўсецаснае выкарыстанне патэнцыялу ШАС для далейшага развіцця і ўмацавання ўзаемавыгаднага партнёрства і супрацоўніцтва бізнес краін-удзельніц.

Па завяршэнні пленарнага пасяджэння прадстаўнікі Беларускай гандлёва – прамысловай палаты прынялі ўдзел у працы дыскусійных панэляў канферэнцыі па тэмах: «Гандлёвае супрацоўніцтва дзяржаў-членаў ШАС: магчымасці і праблемы», «Рэгіянальны турызм у ШАС: рашэнне праблем і магчымасцяў для ўстойлівага развіцця турызму ў рэгіёне ШАС», «Лічбавая трансфармацыя і супрацоўніцтва ў сферы ІТ у рэгіёне ШАС: абмеркаванне ролі ІТ у стымуляванні эканамічнага росту і інавацый у рэгіёне ШАС».

У рамках візіту прадстаўнікоў БелГПП у Ісламабад таксама адбыліся сустрэчы з намеснікам Міністра гандлю Пакістана Насірам Ахмедам, прэзідэнтам Федэрацыі гандлёва-прамысловых палат Пакістана Атыфам Ікрамам, прадстаўнікамі БелГПП у Пакістане Журабекам Кіргізбекавым і Шахзадам Сабірам.

На сустрэчы з намеснікам Міністра гандлю і кіраўніком Федэрацыі ГПП Пакістана разгледжаны перспектыўныя напрамкі беларуска-пакістанскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, далейшыя планы ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат, магчымыя фарматы сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку дзелавая праграма ў рамках візіту ў Пакістан беларускай дэлегацыі, арганізацыйныя пытанні візіту.

Беларускім бокам выказана прапанова аб арганізацыі Нацыянальнай выставы Пакістана ў Беларусі альбо нацыянальнай экспазіцыі ў рамках аднаго з буйных выставачна-кангрэсных мерапрыемстваў у нашай краіне.

Прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Пакістане Журабек Кіргізбекаў і Шахзад Сабір распавялі аб працы па прасоўванні інтарэсаў БелГПП і беларуска-пакістанскіх дзелавых кантактаў, аб дзелавым клімаце Пакістана і перспектыўных напрамках для пашырэння супрацоўніцтва. Намечаны планы далейшага ўзаемадзеяння, у тым ліку аказання садзейнічання прадстаўнікамі БелГПП у арганізацыі маючых адбыцца двухбаковых дзелавых мерапрыемстваў.

Фота
Наверх