Сустрэча старшыні БелГПП У.Улаховіча з сустаршынёй Беларуска-Турэцкага дзелавога савета Й.Сайджанам і дзелавымі коламі Турцыі
17 чэрвеня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з сустаршынёй Беларуска-Турэцкага дзелавога савета з турэцкага боку Йылмазам Сайджанам. У сустрэчы прынялі ўдзел гандлёвы саветнік Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эргюч Юлкер, а таксама прадстаўнікі бізнес-колаў Турцыі.

Падчас сустрэчы разгледжаны перспектыўныя праекты ўзаемадзеяння беларускіх і турэцкіх прадпрыемстваў і арганізацый, магчымасці арганізацыі двухбаковых дзелавых мерапрыемстваў у вочным і анлайн-фармаце, а таксама правядзення чарговага пасяджэння Беларуска-Турэцкага дзелавога савета ў другім паўгоддзі 2021 года.

Фота
Наверх