
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з кіраўніцтвам ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале з першым намеснікам Старшыні Праўлення Аляксандрам Паліўкам.
У ходзе сустрэчы разгледжаны магчымасці ўдзелу ААТ «ААБ Беларусбанк» у рабоце камітэтаў БелГПП, дзелавых саветаў, створаных пры садзейнічанні Палаты, у «Акадэміі экспарту» і іншых праектах Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, правядзення сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку прымеркаваных да 100-годдзя Беларусбанка і 70-годдзя БелГПП.