Сустрэча старшыні БелГПП В.Улаховіча са старшынёй праўлення Ініцыятывы «Лісабон – Уладзівасток» У.Шнайдэрам
6 снежня 2021 года

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся са старшынёй праўлення Ініцыятывы «Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Уладзівастока» («Лісабон – Уладзівасток»), прэзідэнтам групы кампаній SCHNEIDER GROUP Ульфам Шнайдэрам.

У ходзе сустрэчы разгледжаны асноўныя мерапрыемствы ў рамках Ініцыятывы «Лісабон – Уладзівасток», напрамкі далейшага развіцця Ініцыятывы, перспектывы далучэння да яе новых членаў.

Ульф Шнайдэр прадставіў выніковы дакумент «Канкрэтныя крокі да стварэння адзінай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока», падрыхтаваны экспертамі – удзельнікамі Ініцыятывы. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу краін ЕС і ЕАЭС і змяшчае шэраг прапаноў практычнага характару па лібералізацыі працэдур у сферах мытнага рэгулявання, лагістыкі, сертыфікацыі, ажыццяўлення падатковых і фінансавых працэдур, фармацэўтыкі, экалогіі, спрашчэнні візавага рэжыму.

Фота
Наверх