Сустрэча старшыні БелГПП У.Улаховіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ПАР М.Макетукай
27 верасня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліке Беларусь па сумяшчальніцтву Мзувукіле Джэфам Макетукай. 

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы беларуска-паўднёваафрыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловай вытворчасці, інфармацыйных тэхналогій, пытанні ўзаемадзеяння БелГПП і Пасольства ПАР па садзейнічанні усталяванню кантактаў паміж дзелавымі коламі, магчымасці правядзення двухбаковых бізнес-мерапрыемстваў у анлайн-фармаце.

Фота
Наверх