
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Уладзіміра Улаховіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Арабскай Рэспублікі Егіпет ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Ихабамм Насрам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
Бакі падвялі вынікі ўзаемадзеяння БелГПП і Пасольства Егіпта ў апошнія гады, абмеркавалі перспектывы пашырэння двухбаковага бізнес-супрацоўніцтва ў сферах машынабудавання, інфармацыйных тэхналогій, харчовай прамысловасці, вытворчасці электратранспарту, магчымасці развіцця прамысловай кааперацыі і прасоўвання сумесна вырабленай прадукцыі на рынкі краін Афрыкі, пытанні арганізацыі ў гэтым годзе візіту ў Егіпет дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў і правядзення бізнес-форуму ў рамках чарговага пасяджэння Сумеснай гандлёвай каміссіі, падрыхтоўкі экспазіцый Рэспублікі Беларусь на міжнародных выставах Cairo ICT, Mactech і Food Africa ў Каіры, а таксама сектаральных мерапрыемстваў з удзелам бізнесу дзвюх краін у рамках выстаў.