Прадпрыемствы-члены БелГПП у ліку лаўрэатаў прэміі Віцебскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці за 2023 год
17 студзеня 2024 г

Пяць прадпрыемстваў-членаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ўвайшлі ў лік лаўрэатаў прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці.

Па выніках 2023 года прэмія прысуджана членам палаты ААТ «Віцебскія дываны», ААТ «Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбiт», ААТ «Інвет» (сярод арганізацый, якія вырабляюць нехарчовую прадукцыю).

ААТ «Віцебскхлебпрам» і ААТ «Пастаўскі малочны завод» пацвердзілі званне лаўрэата прэміі сярод вытворцаў харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Беларуская гандлёва-прамысловая палата віншуе кіраўніцтва і калектывы прадпрыемстваў і жадае далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Прэмія Віцебскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці прысуджаецца штогод на конкурснай аснове за дасягненні высокіх вынікаў у забеспячэнні якасці вырабленай прадукцыі, выконваемых работ і аказваемых паслуг, павышэнне іх канкурэнтаздольнасці і задавальненне патрабаванняў спажыўцоў.

Наверх