
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылося пасяджэнне камітэта БелГПП па выставачна-кірмашовай і кангрэснай дзейнасці.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, старшыня камітэта, віцэ-старшыня савета дырэктараў кампаніі European Lingerie Group, член савета дырэктараў групы кампаній «Вітрум Плюс», сустаршыня праўлення БСПН ім. праф. Куняўскага Дзмітрый Дзічкоўскі, дырэктар выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП Яўген Увядзенскі, прадстаўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама. Да анлайн-трансляцыі падключыліся больш за 100 прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.
Удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі ўдзелу айчынных кампаній у выстаўках і экспазіцыях у замежных дзяржавах у 2021 годзе, абмеркавалі планы і перспектывы арганізацыі нацыянальных і іншых выставачных мерапрыемстваў за мяжой у 2022 годзе з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі.
Намеснік дырэктара Дэпартамента па знешнеэканамічнай дзейнасці – начальнік упраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яраслаў Міцкевіч праінфармаваў удзельнікаў аб магчымасцях атрымання дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2019 г. № 412 «Аб падтрымцы экспарту».
Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і прымянення мер нетарыфнага рэгулявання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Яўген Бялоў прадставіў замежныя, міжнародныя, рэспубліканскія і рэгіянальныя выставы і кірмашы, якія плануюцца ў Беларусі ў 2022 годзе.
Старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Кіштымаў выступіў з прэзентацыяй манаграфіі «Беларусь на выстаўках ХІХ–ХХ стагоддзяў».
За актыўны ўдзел у выставачна-кірмашовай дзейнасці ў 2021 годзе дыпломамі Савета кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат дзяржаў – удзельніц СНД узнагароджаны Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, канцэрны «Белдзяржхарчпрам» і «Белнафтахім», Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам», РУП «Белмытсэрвіс», Кандытарская фабрыка «Віцьба», СП ААТ «Спартак», ААТ «Гомсельмаш», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Малочны мір», ААТ «МІНСК КРЫСТАЛ» – кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫСТАЛ ГРУП», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Бабушкіна крынка», ААТ «Белшына».