Дасягненні і перспектывы Віцебскага аддзялення БелГПП
26 лютага 2025 г.

Дасягненні і перспектывы Віцебскага аддзялення БелГПП

Вынікі працы за 2024 год падведзены ў Віцебскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі дасягненні і намецілі стратэгічныя мэты на 2025 год.

Генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення Наталля Вараб'ёва адзначыла значныя поспехі прадпрыемства ў 2024 годзе. Сярод ключавых дасягненняў:

- пашырэнне спектра паслуг для бізнэсу;

- умацаванне канкурэнтных пазіцый на рынку;

- павышэнне якасці паслуг;

- эфектыўная арганізацыя вытворча-гаспадарчай дзейнасці;

- рэалізацыя інфраструктурных праектаў;

- камандная праца ўсіх структурных падраздзяленняў.

Агучваючы планы на 2025 год, Дзяніс Мялешкін вылучыў ключавыя прыярытэты на бягучы год. Гэта забеспячэнне выканання зацверджаных бюджэтаў, самаакупнасць усіх паслуг, больш цеснае ўзаемадзеянне з членамі БелГПП, актуалізацыя нарматыўных дакументаў па таварных экспертызах, поўны пераход на электронны фармат выдачы сертыфікатаў з 1 верасня 2025 года.

Традыцыйна сход завяршыўся цырымоніяй узнагароджання калектыву. Супрацоўнікі Віцебскага аддзялення атрымалі ганаровыя граматы і падзякі ад старшыні БелГПП і генеральнага дырэктара Наталлі Вараб'ёвай за ўклад у развіццё прадпрыемства.

 

 

Фота
Відэа