
Паводле штогадовай традыцыі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праходзіць у Беларусі з 15 снежня 2023 г. па 15 студзеня 2024 г.
Напярэдадні свят намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін наведаў спецыяльную агульнаадукацыйную школу № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска, вучні якой падрыхтавалі яркае і маляўнічае тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне для педагогаў, бацькоў і гасцей.
Дзяніс Мялешкін павіншаваў вучняў школы з надыходзячымі Новым годам і Калядамі, а таксама ўручыў падарункі вучням школы ад Беларускай гандлёва-прамысловай палаты – тэнісны стол і іншы спартыўны інвентар.