Наяўнасць сертыфіката прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці дае яго ўладальніку права скарыстацца льготамі і перавагамі, устаноўленымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у дачыненні да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2001 г. № 1817 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці" Беларуская гадлёва-прамысловая палата з’яўляецца ўпаўнаважаным органам Рэспублікі Беларусь па выдачы сертыфікатаў прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.
Працэдура сертыфікацыі ўключае ў сябе: правядзенне экспертызы па аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці са складаннем акта экспертызы; афармленне і выдачу сертыфіката прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.
Выдача сертыфіката ажыццяўляецца на падставе вынікаў экспертызы па аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.
У працэсе правядзення экспертызы ўстанаўліваецца адпаведнасць (неадпаведнасць) прадукцыі (работ, паслуг) умовам і крытэрыям, што прад'яўляюцца да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:
пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2001 № 1817 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці";
пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2004 № 1517 "Аб парадку аднясення паслуг банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых і страхавых арганізацый да паслуг уласнай вытвочрасці і аб унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2001 г. № 1817".
Вынікі экспертызы афармляюцца актам экспертызы па аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці.
Парадак выдачы сертыфікатаў вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.10.2010 № 1520 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку выдачы сертыфікатаў прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці і Палажэння аб парадку выдачы сертыфікатаў паслуг уласнай вытворчасці банкам, нябанкаўскім крэдытна-фінансавым і страхавым арганізацыям».
Сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці пацвярджае, што прадукцыя, якая вырабляецца заяўнікам, на самай справе з'яўляецца прадукцыяй уласнай вытворчасці.
Наяўнасць гэтага сертыфіката дазваляе вытворцу прадукцыі атрымаць права на падатковыя, мытныя і іншыя віды льгот, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Наяўнасць сертыфіката прадукцыі ўласнай вытворчасці ў шэрагу выпадкаў з'яўляецца адной з галоўных умоў для ўдзелу ў працэдурах дзяржаўных закупак, або закупак за кошт уласных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці выдаецца зацікаўленай юрыдычнай асобе (або індывідуальнаму прадпрымальніку), зарэгістраванай у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь вырабляючых прадукцыю, пасля правядзення экспертызы, на падставе акта экспертызы па аднясенні прадукцыі да прадукцыі ўласнай вытворчасці.
Сертыфікат работ і паслуг уласнай вытворчасці выдаецца пасля правядзення экспертызы і пацвярджае прыналежнасць работ і паслуг да работ і паслуг уласнай вытворчасці, афармляецца па заявах юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў. Наяўнасць гэтага сертыфіката дазваляе заяўніку атрымаць права на падатковыя, мытныя і іншыя льготы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Сертыфікат работ, паслуг уласнай вытворчасці выдаецца пасля правядзення экспертызы на падставе акта экспертызы па аднясенні работ (паслуг) да работ (паслуг) уласнай вытворчасці. Крытэрыі і ўмовы аднясення работ і паслуг вытворцаў да работ і паслуг уласнай вытворчасці вызначаны Пастановай Савета Міністраў ад 17 снежня 2001 г. № 1817 "Аб зацвярджэнні палажэння аб аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці".
31.01.2025 набыла моц пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2025 г. № 59 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2001 г. № 1817 і ад 20 кастрычніка 2010 г. № 1520". У адпаведнасці з прынятымі змяненнямі сертыфікаты прадукцыі (работ і паслуг) уласнай вытворчасці могуць выдавацца на папяровым носьбіце і (або) у выглядзе электроннай копіі дакумента на папяровым носьбіце або ў выглядзе электроннага дакумента. Магчымасць прымянення электроннага сертыфіката ўласнай вытворчасці для мэт падаткаабкладання і ўдзелу ў таргах прапрацавана Міністэрствам па падатках і зборах, Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн, Беларускай універсальнай таварнай біржай. З 01.09.2025 БелГПП плануе поўнасцю перайсці на выдачу сертыфікатаў уласнай вытворчасці ў выглядзе электроннага дакумента. Пры гэтым кошт атрымання сертыфікатаў на папяровым бланку або ў выглядзе электроннай копіі сертыфіката на папяровым бланку будзе значна вышэйшы. У сувязі з гэтым БелГПП забяспечана магчымасць падачы заявы і пакета дакументаў на правядзенне экспертызы і (або) атрыманне сертыфікатаў прадукцыі (работ і паслуг) уласнай вытворчасці ў выглядзе электронных копій дакументаў на папяровых носьбітах або ў выглядзе электронных дакументаў. Падача і атрыманне электронных дакументаў дасць магчымасць скараціць затраты вытворцаў, звязаныя з неабходнасцю паездак у БелГПП. Адрасы электроннай пошты унітарных прадпрыемстваў БелГПП, іх філіялаў і прадстаўніцтваў для падачы электроннай заявы і дакументаў на правядзенне экспертызы і атрыманне сертыфіката прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці тут:
Унитарное предприятие БелТПП |
Адреса электронной почты |
Брестское отделение БелТПП |
|
Барановичский филиал |
|
Пинский филиал |
|
представительство в г. Береза |
|
представительство в г. Лунинец |
|
представительство в г. Кобрин |
|
Витебское отделение БелТПП |
|
Оршанский филиал |
|
Полоцкий филиал |
|
Глубокский филиал |
|
Новолукомльский филиал |
|
Гомельское отделение БелТПП |
|
Жлобинский филиал |
|
Мозырский филиал |
|
Светлогорский филиал |
|
Гродненское отделение БелТПП |
|
Лидский филиал |
|
Волковысский филиал |
|
Мостовский филиал |
|
Новогрудский филиал |
|
Слонимский филиал |
|
Сморгонский филиал |
|
Минское отделение БелТПП |
|
отдел экспертиз и сертификации машин и оборудования |
|
отдел экспертиз и сертификации продовольственных и непродовольственных товаров |
|
Молодечненский филиал |
|
Борисовский филиал |
|
Слуцкий филиал |
|
Солигорский филиал |
|
Дзержинский филиал |
|
представительство в г. Несвиж |
|
Могилевское отделение БелТПП |