Дзелавы візіт у Далянь, КНР
27 чэрвеня 2025 г.

Па запрашэнні Даляньскага камітэта садзейнічання міжнароднаму гандлю (правінцыя Ляанін) з 25 па 29 чэрвеня дэлегацыя прадпрыемстваў Брэстчыны пад эгідай Брэсцкага аддзялення БелГПП знаходзіцца ў кітайскім Даляне. Візіт прымеркаваны да найбуйнейшай гандлёвай выставы рэгіёну.

26 чэрвеня члены дэлегацыі правялі сустрэчу са старшынёй Даляньскага камітэта садзейнічання міжнароднаму гандлю сп. Сунь Ляньюнам і абмеркавалі пытанні міжрэгіянальнага дзелавога супрацоўніцтва, арганізацыі ўзаемных візітаў і прасоўвання інтарэсаў бізнесу двух бакоў.

Праграмай візіту прадугледжаны перагаворы з кітайскімі партнёрамі ў сферы аптовага гандлю, харчовай індустрыі, сельгасмашынабудавання і інш., сустрэча з кіраўніцтвам адміністрацыі бондавай зоны раёна Ляаджун г.Шэньян, наведванне профільных прадпрыемстваў.


Фота
Наверх